Фота з архіва
15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У МУС нагадалі ўдзельнікам дарожнага руху правілы бяспекі пры тумане, паведамляе БЕЛТА.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, у аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца туман. Бачнасць складзе 100-500 м. У тумане, у сырое і пахмурнае надвор'е пагаршаецца бачнасць і стан праезнай часткі, скажаецца ўспрыманне адлегласцей.
У такіх умовах надвор'я варта выбіраць такую скорасць, якая дазволіць спыніцца пры раптоўным узнікненні перашкоды. У моцным тумане яна можа складаць і 20 км/гадз. Неабходна павялічыць дыстанцыю, захоўваць бакавы інтэрвал. Таксама трэба ўключыць блізкае святло, пярэднія і заднія процітуманыя фары. Далёкае святло не варта выкарыстоўваць, каб пазбегнуць самаасляплення.
"Улічвайце, што вільготнасць паветра ў спалучэнні з калянулявой тэмпературай нават без ападкаў можа прывесці да ўтварэння галалёдзіцы. Не рабіце рэзкіх тармажэнняў, перастраенняў і абгонаў, павысьце ўважлівасць пры праездзе пешаходных пераходаў і скрыжаванняў. У вельмі густым тумане, калі прадаўжаць рух немагчыма, уключыце аварыйную светлавую сігналізацыю, плаўна запавольцеся і пакіньце праезную частку. Будзьце прадказальныя: выкарыстоўвайце светлавыя і, у выпадку неабходнасці, гукавыя сігналы пры любых манеўрах", - расказалі ў МУС.
Пешаходам неабходна пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся, што вадзіцелі іх бачаць і прапускаюць. Варта насіць адзенне павышанай бачнасці і выкарыстоўваць у цемнаце святловяртальныя элементы.-0-