Сцяг Аўторак, 17 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 снежня 2025, 14:15

Кіраўнік МЗС Ірана: абмены візітамі на вышэйшым узроўні - зыходны пункт актывізацыі беларуска-іранскіх адносін

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмены візітамі на вышэйшым узроўні сталі зыходным пунктам для актывізацыі беларуска-іранскіх адносін. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Абас Аракчы ў час сустрэчы ў пашыраным складзе з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Максімам Рыжанковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік МЗС Ірана нагадаў, што на працягу гэтага года былі дастаткова частыя кантакты паміж беларускім і іранскім бакамі, у тым ліку на міжнародных пляцоўках, што пасадзейнічала актывізацыі ўзаемадзеяння.

"Адносіны Беларусі і Ірана вельмі блізкія і вельмі дружалюбныя, і няма ніякіх праблем у нашых узаемаадносінах", - падкрэсліў Абас Аракчы.

Ён лічыць вельмі важным абмен візітамі на вышэйшым узроўні, у час якіх былі дасягнуты добрыя дамоўленасці і якія сталі зыходнымі пунктамі для далейшага ўзаемадзеяння. "Рады бачыць практычную рэалізацыю гэтых дамоўленасцей", - сказаў замежны госць.

Абас Аракчы высока ацаніў вынікі пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічных пытаннях, якое нядаўна адбылося ў Тэгеране.

"Паміж нашымі краінамі заўсёды праходзяць плённыя кансультацыі, у тым ліку па рэгіянальнай праблематыцы, а таксама наладжана ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках", - рэзюмаваў кіраўнік МЗС Ірана.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі