Каранавірус практычна выцесніў грып у гэтым эпідсезоне ў Беларусі, паведаміла журналістам загадчыца лабараторыі грыпу і грыпападобных захворванняў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Наталля Шмялёва.
Сярод выяўленых адзінкавых выпадкаў грыпу былі H1N1, H3N2, а таксама вірусы грыпу В пераважна Віктарыянскай лініі.