Фота з архіва
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 30 студзеня ў многіх раёнах краіны захаваецца галалёд, на дарогах - галалёдзіца, у сувязі з чым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу ноччу будзе воблачна з праясненнямі, днём чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўдні пройдзе невялікі снег. У многіх раёнах чакаецца галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 5-10 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад мінус 6 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 22 градусаў па поўначы. Днём будзе 9-15 градусаў ніжэй за нуль, у паўднёвых раёнах - 6-8 градусаў марозу.-0-