Фота МЗС Беларусі
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне камісіі па знешнепалітычным суправаджэнні гістарычнай палітыкі Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі адбылося 28 студзеня ў Міністэрстве замежных спраў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
"Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта правёў у якасці старшыні пасяджэнне камісіі па знешнепалітычным суправаджэнні гістарычнай палітыкі Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, - гаворыцца ў паведамленні. - Былі падведзены вынікі работы камісіі ў 2025 годзе па розных напрамках, уключаючы захаванне на міжнароднай арэне гістарычнай праўды і недапушчэнне перагляду вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, выданне новых тэматычных кніг, зборнікаў дакументаў, у тым ліку па тэме генацыду беларускага народа ў гады вайны".
Акрамя таго, быў абмеркаваны план работы на 2026 год, у які ўвайшлі разнастайныя мерапрыемствы як у Беларусі, так і за мяжой, прысвечаныя 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Году беларускай жанчыны, а таксама знамянальным падзеям і памятным датам у гісторыі Беларусі.-0-