Сцяг Субота, 14 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 студзеня 2026, 14:43

Вальфовіч: вынікі праверкі гатоўнасці Узброеных Сіл будуць пакладзены ў аснову ўдасканалення арміі

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі праверкі гатоўнасці Узброеных Сіл будуць пакладзены ў аснову ўдасканалення беларускай арміі. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цяпер робім прамежкавы аналіз, але, калі скончыцца праверка, несумненна, будзе праведзены дэталёвы аналіз тых праблемных пытанняў і недахопаў, якія будуць выяўлены ў ходзе праверкі. Усё гэта будзе даложана Галоўнакамандуючаму. Напэўна, Прэзідэнт анансуе які-небудзь падагульняючы разбор праверкі, - выказаў меркаванне Аляксандр Вальфовіч. - Вядома, яны (вынікі праверкі. - Заўвага БЕЛТА) будуць пакладзены ў аснову ўдасканалення нашых Узброеных Сіл, падрыхтоўкі і навучання асабовага складу".

Як паведамлялася БЕЛТА, маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачалася яшчэ 16 студзеня. Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі яе ход. Выпрацавана новая сістэма, пры якой Прэзідэнт, абмінаючы Міністэрства абароны і Генеральны штаб, прыводзіць у баявую гатоўнасць воінскія часці. Першапачатковая мэта такой праверкі - убачыць аб'ектыўную карціну. Менавіта таму мерапрыемствы маюць раптоўны характар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі