Фота з архіва
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва жылля ў Мінску плануецца скараціць. Новае жыллё ў сталіцы будзе ўзводзіцца ў першую чаргу для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Асобнай тэмай даклада кіраўніку дзяржавы стаў стан спраў у будаўнічым комплексе Мінска. "У мінулым годзе ён спрацаваў нядрэнна. У гэтым годзе стаяць сур'ёзныя задачы", - сказаў старшыня Мінгарвыканкама.
У ліку такіх задач - асваенне новай тэрыторыі і будаўніцтва мікрараёна Зялёны Бор. "Вялікая тэрыторыя, якая будзе асвойвацца, будзе ўзводзіцца жыллё для маючых патрэбу, больш за 4 млн кв.м. Мы пачынаем у бягучым годзе асваенне гэтых тэрыторый", - растлумачыў Уладзімір Кухараў.
Паводле яго слоў, Прэзідэнту таксама было даложана аб выкананні даручэнняў, якія датычацца будаўніцтва жылля. "Мы будзем працаваць па скарачэнні будаўніцтва жылля. Толькі для маючых патрэбу. Таму што горад практычна ўжо забудаваны. Мы павінны зрабіць усё для таго, каб было камфортным пражыванне жыхароў у горадзе Мінску", - падкрэсліў старшыня Мінгарвыканкама.-0-
