Сцяг Серада, 11 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 студзеня 2026, 19:56

На зямлі, вадзе і ў паветры. Якія меры па ўмацаванні дзяржграніцы былі прыняты ў 2025 годзе

Фота ДПК
Фота ДПК
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія меры былі прыняты для забеспячэння тэрытарыяльнай цэласнасці і бяспекі дзяржаўнай граніцы Беларусі, прааналізавалі на пашыранай калегіі па падвядзенні вынікаў работы пагранічнага ведамства ў 2025 годзе, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Старшыня ДПК Канстанцін Моластаў адзначыў, што ў час нядаўняга даклада Прэзідэнту была дадзена станоўчая ацэнка вынікаў работы органаў пагранічнай службы за 2025 год. "Кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсліў, што зацвярджэнне рашэння на ахову граніцы як ніколі актуальна. Вакол нас спакайней не становіцца, і тэндэнцый да аслаблення абстаноўкі няма. На калегіі мы павінны вызначыць канкрэтныя мерапрыемствы па рэалізацыі задач кіраўніка дзяржавы на наступны перыяд", - сказаў кіраўнік ведамства.

Паводле даных першага намесніка кіраўніка ДПК Андрэя Філатава, у 2025 годзе на граніцы з Польшчай праведзены работы па берагаўмацаванні ракі Заходні Буг на ўчастку пагранічнай заставы "Брэст". Плануецца ўключэнне аналагічнага аб'екта будаўніцтва на водным участку адказнасці пагранічнай заставы "Дамачава". Гэтыя меры прадугледжаны для забеспячэння тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, у рамках выканання задач па праграме "Развіццё пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы".

Таксама былі сфарміраваны дзве новыя пагранічныя заставы на ўчастках Мазырскага пагранатрада і Брэсцкай пагрангрупы. Павялічана штатная колькасць і шэрага іншых падраздзяленняў граніцы на паўднёвым напрамку.

У ахове граніцы актыўна прымянялася беспілотная авіяцыя. "У штаты падраздзяленняў уведзены мабільныя групы беспілотных авіяцыйных комплексаў і аператары беспілотных лятальных апаратаў. Праводзіцца вялікая планавая работа па падрыхтоўцы аператараў БПЛА і ўкамплектаванні падраздзяленняў перадавымі мадэлямі беспілотнікаў розных тыпаў", - удакладнілі ў ведамстве. Таксама ў тэрытарыяльныя органы пастаўлены сродкі выяўлення беспілотнікаў, арсенал падраздзяленняў папоўнілі сродкі агнявога паражэння дронаў і радыёэлектроннай барацьбы з імі.

"У рамках удасканалення інфраструктуры дзяржграніцы і прыгранічнай тэрыторыі па праграмах "Пагранічная бяспека" і "Развіццё пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы" ў 2025 годзе абсталяваны дзясяткі кіламетраў кантрольна-следавой паласы і пагранічных дарог, прадаўжаецца нарошчванне прыкрыцця сігналізацыйнымі комплексамі. Пры гэтым на ўчастках Лідскага і Пінскага пагранічных атрадаў абсталяваны і прыняты ў эксплуатацыю новы сігналізацыйны комплекс незагараджальнага тыпу, прынцып дзеяння якога заснаваны на выяўленні вібрацыйных і акустычных уздзеянняў", - прывялі прыклады ў ДПК.

Актуальныя пытанні разгледжаны пры ўдзеле намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Сівака, старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага, начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Юрыя Церцеля і інш.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі