28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Выканаўчым камітэтам СНД і міжнародным саюзам няўрадавых арганізацый "Асамблея народаў свету" адбылося сёння ў Выканкаме СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дакумент падпісалі генеральны сакратар Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргей Лебедзеў і генеральны сакратар асамблеі народаў свету Андрэй Бельянінаў.

Каменціруючы падзею, Сяргей Лебедзеў адзначыў, што гэта супрацоўніцтва пастаянна развіваецца, а апошнім часам стала яшчэ больш актыўным. "Мы рады таму, што асамблея набірае вагу, аўтарытэт, павагу. Раней гэта была Асамблея еўразійскіх народаў з дзейнасцю ў культурнай, гуманітарнай і іншых сферах, а цяпер гэта ўжо Асамблея народаў свету. Гэта вельмі добра, значыць, арганізацыя набыла вагу, значнасць", - сказаў ён. Паводле слоў генеральнага сакратара СНД, многія напрамкі дзейнасці асамблеі супадаюць з напрамкамі дзейнасці СНД, што з'яўляецца асновай узаемадзеяння.
"Улічваючы гэта, будзем працаваць больш цесна. Будзем развіваць супрацоўніцтва ў культурнай сферы перш за ўсё, у адукацыі, спорце", - адзначыў Сяргей Лебедзеў.

Андрэй Бельянінаў падкрэсліў важкасць падпісанага ў Мінску дакумента. "Мы прадстаўляем народную дыпламатыю, якая дзейнічае там, дзе палітыкі не дамаўляюцца. Дэвіз "Міру - мір!", якому нас раней вучылі, сёння набывае большую актуальнасць. У верасні мінулага года мы праводзілі I Сусветную грамадскую асамблею, да нас прыехала больш за 5 тыс. чалавек са 153 краін свету. Лейтматывам яе стала ўсвядомленае адзінства. Працавала 47 пляцовак, уключаючы міжканфесійныя. На платформе народнай дыпламатыі няма канфліктаў, як і супярэчнасцей", - сказаў ён.

У наступным годзе, паводле слоў генеральнага сакратара Асамблеі народаў свету, запланавана правядзенне кантынентальнага саміту ў Бразіліі.-0-