Фота з архіва
29 студзеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на паездкі ў Беларусь зробяць на грамадзян Латвіі адаротны эфект, і яны самі захочуць паехаць у рэспубліку, каб убачыць, як там жывуць на самай справе. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА, каменціруючы жорсткія абмежаванні латвійскага боку для сваіх грамадзян на паездкі ў турыстычных аўтобусах, выказаў экс-дэпутат Еўрапарламента ад Латвіі, медыяэксперт, журналіст Андрэй Мамыкін.
Эксперт лічыць, што эфект будзе цалкам процілеглым таму, на які разлічвалі латвійскія ўлады. "Як ні дзіўна, гэта прывядзе да адваротнага эфекту, таму што забаронены плод салодкі. Я памятаю сябе юнаком: пакуль забаранялі "Голас Амерыкі", я заўсёды яго ўпотай слухаў, непрыкметна ад дзеда-камуніста. А калі дазволілі гэту гадасць, жвачку і "Кока-Колу", я зразумеў, якое гэта глупства. Вось цяпер прыбалтам захочацца самім адчуць, убачыць, даведацца ці так там на самай справе. Зразумела, яны паедуць з масай пазітыўных уражанняў, таму што ў Беларусі ёсць тыя аб'ектыўныя крытэрыі і бакі жыцця, якія адсутнічаюць у Латвіі", - упэўнены экс-дэпутат Еўрапарламента.
Андрэй Мамыкін дадаў, што ў нашай рэспубліцы ёсць яшчэ адзін важны аспект, абумоўлены кампактнасцю яе тэрыторыі, - гэта хуткасць нарматыўна-прававога рэгулявання. "Беларусь як краіна маленькая і кампактная мае высокую хуткасць манеўру. Што я маю на ўвазе: калі іншаземец прыязджае ў Беларусь і просіць пасведчанне на права жыхарства, то ў вас раздзяляюць, асуджаны чалавек па палітычным артыкуле ці па крымінальным. Тыя, хто прыязджае з палітычнымі судзімасцямі, у прыватнасці, з Латвіі, пацярпелыя за свабоду слова, атрымліваюць прыстанішча ў Беларусі", - растлумачыў ён.
Журналіст прывёў прыклады сваіх знаёмых і калег, якія працуюць у нашай рэспубліцы. "Яны маглі паехаць у Расію, але выбралі Беларусь і тут працуюць, атрымліваюць усё, што толькі магчыма, у свабодным, сапраўды дэмакратычным грамадстве, а такой Беларусь і з'яўляецца. І яны яшчэ больш рэтранслююць свой пункт гледжання аб краіне сваім суайчыннікам і заманьваюць у Беларусь, прынамсі, з турыстычнага пункту гледжання. І я чую ўсё больш галасоў у Прыбалтыцы, калі людзі гавораць: "А паехалі жыць у Беларусь!" Не абавязкова ў Мінск, гэта можа быць і іншы горад, сельская мясцовасць. Многія ціхенька пераязджаюць. Гэта не палітыкі, не актывісты, не журналісты, гэта звычайныя людзі, якія зачараваны першым кантактам з Беларуссю. Потым яны робяць дакументы, прадаюць сваю нерухомую маёмасць у Латвіі, рыхтуюцца, каб прыехаць, падаць дакументы ў органы МУС Беларусі, асталявацца і будучыню сваіх дзяцей звязаць з рэспублікай", - падзяліўся медыяэксперт.
Вяртаючыся да тэмы перыядычнага закрыцця граніцы і ўвядзення розных абмежаванняў, Андрэй Мамыкін адзначыў, што ўлады разумеюць свае пралікі. "Яны разумеюць, што страчваюць народ, базу падаткаплацельшчыкаў, будучых дзяцей, але паколькі яны невялікага розуму, то нічога не могуць прыдумаць лепш, як "трымаць і не пушчаць", - сказаў журналіст.-0-