Сцяг Серада, 11 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 студзеня 2026, 15:00

Умовы рэгіёна, захаванне тэхналогій. Мінсельгасхарч аб падыходах пры будаўніцтве прафілакторыяў для цялят

29 студзеня, Кіраўск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі выязны семінар-нарада, асноўнай тэмай якога стала абмеркаванне пытанняў будаўніцтва прафілакторыяў для цялят з аблегчаных канструкцый, праходзіць сёння ў Кіраўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сучасныя падыходы да будаўніцтва прафілакторыяў абмяркоўваюць у шырокім фармаце пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Тэма гэта абмяркоўваецца на ўсіх узроўнях не першы год, цяпер ёй удзяляецца пільная ўвага, зыходзячы з даручэння кіраўніка дзяржавы міністру. У бліжэйшы час трэба вырашыць пытанне з перастаноўкай цялят і стварэння ўмоў для ўтрымання цялят прафілакторнага перыяду, - адзначыў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Кулак. - На прыкладзе Кіраўскага раёна будзе магчымасць паглязець некалькі варыянтаў існуючых прафілакторыяў, дзе розныя ўмовы. Кожны павінен падбіраць, што больш падыходзіць пад яго рэгіён і тое, што сапраўды будзе забяспечваць захаванне тэхналогій. Любы варыянт можа быць прымальны. Усё залежыць ад фінансавага стану прадпрыемстваў, дзе плануецца будаваць гэтыя аб'екты. Але ўсе тэхналагічныя моманты павінны забяспечвацца, пачынаючы ад індывідуальнага доміка".

Праграма семінара-нарады маштабная, яна спалучае ў сабе акцэнты на практыка-арыентаваным падыходзе. Так, на МТК "Пацава Слабада-2" удзельнікам раскажуць пра перавагі тэхналогіі ўзвядзення памяшканняў прафілакторыяў для цялят арачнага тыпу. У ААТ "Добасненскае" прадставяць адразу два тыпы аб'ектаў. На МТК "Пясцова" раскажуць аб асаблівасцях будаўніцтва з металаканструкцый. На МТК "Добасна" - аб спецыфіцы выкарыстання драўляных матэрыялаў пры ўзвядзенні такіх аб'ектаў. У КСУП "Жылічы" прадставяць прафілакторый камбінаванага тыпу, размешчаны на малочнатаварным комплексе "Пархімкавічы".

Падагульняючая частка семінара пройдзе ў сценах Палацава-паркавага ансамбля Булгакаў у Жылічах. "На пленарным пасяджэнні пакажам назбіраную намі інфармацыю па прафілакторыях. Затым кожная вобласць прадэманструе свае варыянты. Абмяркуем і ў выніку выпрацуем правільнае рашэнне і падыходы", - падкрэсліў Віталь Кулак.-0-
Фота Алега Файніцкага
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі