28-29 красавіка ў Мінску пройдзе першы міжнародны форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне). Яго асноўная мэта - прэзентацыя дасягненняў і праектаў у галіне электроннага ўрада, пошук новых шляхоў лічбавізацыі і ўзаемадзеяння дзяржавы - бізнесу - грамадзян з дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.