У Беларусі адкрылі новае нафтавае радовішча. Новы аб'ект знаходзіцца ў цэнтральнай зоне Прыпяцкага прагіну ў Рэчыцкім раёне. Паводле папярэдняй ацэнкі, геалагічныя запасы Гур'янаўскага радовішча могуць скласці 600 тыс. т. Гур'янаўскае радовішча - ужо трэцяе адкрыццё 2021 года. Да гэтага спецыялістамі "Беларуснафты" адкрыты Нова-Даманавіцкае і Усходне-Ізбыньскае радовішча.