Белавежская пушча - адзін з буйнейшых лясных масіваў Еўропы. Прырода захавалася тут у сваім першапачатковым выглядзе. У Нацыянальным парку існуюць больш за 220 відаў птушак і амаль 60 відаў млекакормячых. Сярод іх і цар беларускіх лясоў - зубр. БЕЛТА зняла запаведны лес камерай 360°. Паглядзіце, якое хараство бачаць турысты!