Андрэй Кароль
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад новага адукацыйнага цэнтра, стварэнне якога абмяркоўвалася на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі, неабходна атрымаць як мага большы ККД. Аб гэтым журналістам заявіў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях стварэння адукацыйнага цэнтра па падрыхтоўцы кадраў перспектыўных напрамкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Андрэй Кароль назваў адукацыйны цэнтр патрэбным для краіны праектам і заўважыў, што размова ідзе аб падрыхтоўцы спецыялістаў заўтрашняга дня. "Усе прысутныя на нарадзе ў Аляксандра Рыгоравіча зацікаўлены ў тым, каб мы атрымалі як мага большы ККД (ад падрыхтоўкі спецыялістаў у адукацыйным цэнтры. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў рэктар.
Паводле яго слоў, БДУ за апошнія чатыры гады назапасіў пэўны вопыт у інавацыйнай падрыхтоўцы спецыялістаў перспектыўных напрамкаў. "Гэта эксперыментальныя праграмы, пачынаючы ад а да я. Мы ажыццяўляем адбор, вядзём падрыхтоўку і, адпаведна, узаемадзейнічаем з рэальным сектарам эканомікі, заказчыкамі кадраў", - падкрэсліў Андрэй Кароль.
Ён адзначыў, што на нарадзе ў Прэзідэнта ўзнімаліся самыя розныя пытанні: "Кіраўнік дзяржавы адразу абазначыў шэраг вельмі глыбокіх момантаў, з якімі складана не згадзіцца. Таму абмеркаванне атрымалася вельмі плённым".
Адным з важных момантаў Андрэй Кароль абазначыў неабходнасць ажыццяўлення бясшвовага пераходу па ланцужку "школа - ВНУ - першае месца працы", дзе будуць запатрабаваны "мегакампетэнцыі", якія плануецца фарміраваць у навучэнцаў у адукацыйным цэнтры. Пры гэтым, падкрэсліў ён, характар адукацыі ў цэнтры не плануецца рабіць масавым.
"Нашы ўніверсітэты даволі паспяхова спраўляюцца менавіта з рэалізацыяй масавай адукацыі. Гэта будзе элітарная адукацыя. Мы не можам гаварыць пра тысячы - размова, безумоўна, будзе ісці пра значна меншую колькасць", - рэзюмаваў рэктар БДУ.-0-