Міжнародная архітэктурна-будаўнічая выстаўка BUDEXPO-2022 праходзіць у Мінску 16-18 сакавіка. Яе ключавыя напрамкі - сучасная архітэктура, новыя горадабудаўнічыя канцэпцыі, мадэлі гарадскога асяроддзя, сучаснае даступнае і камфортнае жыллё, прывабная гарадская інфраструктура, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць, лічбавая трансфармацыя.