Беларусь выконвае свае абяцанні ў рамках рэалізацыі механізма, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў у час тэлефоннай размовы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. Аб гэтым заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант у адказ на просьбу праінфармаваць аб сітуацыі на гэты момант і дзеяннях беларускага боку ў напрамку ўрэгулявання крызісу з бежанцамі.