Фота з архіва
10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць сёмы запар паядынак на родным лёдзе ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сезона-2025/26, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сапернікам "зуброў" у перадапошнім матчы дамашняй серыі будзе ХК "Сочы", які замыкае табліцу Заходняй канферэнцыі. У 12 апошніх гульнях леапарды атрымалі ўсяго адну перамогу - 2 лістапада над "Спартаком" (5:2). Тым не менш яны набіраюць ачкі ўжо тры сустрэчы запар: два папярэднія паядынкі завяршыліся для сочынцаў паражэннямі ў авертайме.
Падапечныя Дзмітрыя Квартальнава да нядаўняга часу мелі серыю з шасці вікторый, але 8 лістапада сталічны клуб нечакана прайграў у гульні супраць другога аўтсайдара Захаду "Лады" (0:1). З 31 ачком мінчане займаюць чацвёртае месца ў канферэнцыі, апярэджваючы "Сочы" на 17 балаў.
У бягучым сезоне "зубры" і "леапарды" ўжо сустракаліся на "Мінск-Арэне": матч 28 кастрычніка закончыўся разгромнай перамогай гаспадароў лёду з лікам 8:2. Дублямі ў тым паядынку вызначыліся Данііл Ліпскі і Ягор Борыкаў. Другая сустрэча "Дынама" і "Сочы" ў рэгулярным чэмпіянаце-2025/26 стартуе ў 19.10.-0-