Фота Магілёўскага аблвыканкама
19 красавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Мой Дагестан" пачала работу ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р.Раманава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аблвыканкаме.
У экспазіцыю ўвайшлі больш за 200 сапраўдных самабытных артэфактаў. Выстава складаецца з двух раздзелаў: "Традыцыйная культура і побыт народаў Дагестана" і фотавыстава "Цудоўны вобраз гаранкі".
"Экспазіцыя расказвае аб традыцыях, побыце і рамёствах народаў, якія стварылі адзіны сплаў сапраўды фенаменальнага культурнага багацця Дагестана, - адзначылі ў музеі. - На выставе прадстаўлены дэталі архітэктурнага дэкору горскага жылля, віды паселішчаў, традыцыйныя касцюмы, якія ярка ілюструюць разнастайнасць і адрозненні ў адзенні розных этнічных груп Дагестана, калекцыя золатавышывальных вырабаў, унікальная кайтагская вышыўка, зброя, прадметы прыкладнога мастацтва, фатаграфіі".
Дапаўняюць выставу акварэльныя і жывапісныя работы дагестанскіх мастакоў. Асаблівае месца займаюць палотны майстра пэндзля Джэмала Муэтдзіна-Арабі (1900-1960), які надаваў шмат увагі паказу традыцыйнага касцюма.
Наведаць выставу можна да 15 чэрвеня.-0-