Сцяг Чацвер, 14 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2026, 10:06

Лукашэнка адказаў на пытанне, хто будзе кіраваць краінай пасля яго 

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу RT адказаў на пытанне, хто будзе кіраваць краінай пасля яго, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Журналіст у час размовы агучыў пытанні, якімі, паводле яго слоў, задаюцца на Захадзе: ці ва ўсіх у Беларусі ёсць магчымасць прэтэндаваць на тое, каб стаць яе наступным лідарам, ці за такія спробы караюць? "І што будзе з Беларуссю пасля Лукашэнкі?" - удакладніў ён. 

"Гэта толькі неразумныя людзі на Захадзе могуць так разважаць", - сказаў Прэзідэнт. 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вырашаць пытанне, каму кіраваць краінай, будзе толькі беларускі народ. "Вось як ён вырашыць, так і будзе. Я ж памятаю, калі мяне першы раз выбіралі. Гэта было рашэнне беларускага народа. І я тады атрымаў 80,3 працэнта галасоў, - звярнуў увагу ён. - Народ сцяной за мяне стаяў. Працэнты былі вялікія". 

"Таму я, памятаючы гэта, буду ісці такім шляхам. Не хоча народ - сілком не будзеш любы, як у нас гавораць", - дадаў кіраўнік дзяржавы. 

Ён выказаў упэўненасць, што ў Беларусі шмат добрых, талковых людзей, якія ў перспектыве могуць узначаліць дзяржаву.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі