Сцяг Субота, 18 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2025, 18:36

У закон аб урэгуляванні неплацежаздольнасці рыхтуюцца змяненні

Фота прэс-службы Палаты прадстаўнікоў
Фота прэс-службы Палаты прадстаўнікоў
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння Пастаянная камісія па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў правяла выязное пасяджэнне. Яго мэтай стала вывучэнне практыкі правапрымянення новых механізмаў паляпшэння фінансава-гаспадарчага стану прадпрыемства, прадугледжаных законам "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці", на прыкладзе Мінскага холадакамбіната нумар 2, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Амаль два гады мінула з моманту ўступлення ў сілу закона "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці". Пры яго падрыхтоўцы ставіліся задачы сфарміраваць абноўленую заканадаўчую аснову для аздараўлення праблемнага прадпрыемства альбо перадачы актываў новаму эфектыўнаму ўласніку з выкарыстаннем максімуму прававых інструментаў для прадухілення крызісу, - расказаў старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Віктар Нікалайкін. - І сёння мы паглядзелі, як працуе гэты закон, наколькі практыка яго прымянення задавальняе работу рэальнага сектара эканомікі. 2022 год для Мінскага холадакамбіната нумар 2 выдаўся няпростым, прадпрыемства аказалася ў складанай эканамічнай сітуацыі, страты складалі Br5 млн. Але важна было не спыніць яго работу. І дзякуючы рабоце калектыву і прынятым мерам, таксама з улікам новага закона, сёння тут зусім іншая сітуацыя. Чысты прыбытак за 2024 год складае больш за Br5 млн. Заработная плата расце. Прадпрыемства працуе на экспарт, гэта дае больш за $5 млн у год".

Важнейшыя мэты гэтага дакумента - не дапусціць крызісныя з'явы, пазбегнуць распродажу актываў, сацыяльных канфліктаў, аднавіць стабільную работу прадпрыемства і яго далейшае эканамічнае развіццё, адзначыў дэпутат. "Сёння ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі, што трэба ўлічыць пры падрыхтоўцы змяненняў у закон "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці". Гэта работа праводзіцца ўжо Міністэрствам эканомікі. Да пачатку 2026 года мы чакаем унясенне адпаведнага законапраекта ў Палату прадстаўнікоў", - падкрэсліў ён.

"У канчатковым выніку гэты заканадаўчы акт павінен мець толькі стваральную сілу, развіваць умовы для своечасовай рэабілітацыі неплацежаздольных прадпрыемстваў і іх выхаду на стабільную работу, забяспечваць устойлівасць айчыннай эканомікі", - дапоўніў Віктар Нікалайкін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі