Сцяг Чацвер, 16 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 красавіка 2024, 14:58

Мінпрацы: выплаты да Дня Перамогі атрымалі ўжо амаль 8,2 тыс. чалавек

Фота Мінпрацы
Фота Мінпрацы
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выплаты да 9 Мая атрымалі ўжо амаль 8,2 тыс. чалавек на суму амаль Br10,3 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрацы.

Матэрыяльную дапамогу да 9 Мая атрымалі 98 працэнтаў ветэранаў, былых вязняў фашызму, членаў сем'яў загінулых у гады вайны ваеннаслужачых.

Матэрыяльная дапамога да Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, пацярпелым ад наступстваў вайны, выплачваецца штогод у адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы. Сума матдапамогі ў залежнасці ад катэгорыі атрымальніка вар'іруецца ад Br1 тыс. да Br4 тыс.

Выплата матэрыяльнай дапамогі прадоўжыцца па 4 мая.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі