Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2024, 13:10

Лукашэнка прапанаваў Азербайджану садзейнічанне ў пасляваенным аднаўленні тэрыторый

16 мая, Баку /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Азербайджану садзейнічанне ў пасляваенным аднаўленні тэрыторый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пасля завяршэння ваенных дзеянняў самае галоўнае і складанае - аднаўленне і развіццё тэрыторый.

"Якраз настаў той цяжкі час, калі трэба адраджаць гэтыя землі, трэба вяртаць людзей (а яны ўжо, некаторыя, нарадзіліся ў горадзе - праблема, напэўна, будзе). Перамаглі, перамогу ўтрымалі, цяпер трэба адраджаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што гэта работа запатрабуе шмат часу і вялікай працы. Беларусь, заявіў ён, гатова аказаць падтрымку ў гэтым напрамку.
"Калі мы ў нечым можам дапамагчы, удзельнічаць у гэтым… Памочнікаў у вас тут цяпер хапае, але калі мы можам па-сяброўску ўдзельнічаць у гэтым… Тэхніка, аграгарадкі, працоўныя месцы, пэўныя тэхналогіі (вашы спецыялісты, міністры добра ведаюць гэтыя тэхналогіі) - калі яны прыдатныя, калі наша тэхніка можа тут прысутнічаць і працаваць… Я на перагаворах сам-насам Ільхама Гейдаравіча папрасіў: калі гэта магчыма - нейкае месца для Беларусі, - вы, калі ласка, нам яго дайце. І Ільхам Гейдаравіч такі падыход падтрымаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамлялася БЕЛТА, у снежні мінулага года на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу Прэзідэнт Азербайджана пацвердзіў прапанову Беларусі прыняць удзел у мадэрнізацыі і будаўніцтве інфраструктурных аб'ектаў у Карабаху.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі