Сцяг Нядзеля, 19 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2026, 11:53

ДМК: літоўскі бок да гэтага часу практычна не афармляе грузавікі на граніцы 

Фота з архіва
Фота з архіва
25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літоўскі бок да гэтага часу практычна не афармляе грузавікі ў пунктах пропуску, сумежных з беларускімі, - "Каменны Лог" і "Беняконі", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны мытны камітэт.

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце літоўскай мытні, мытныя інфармацыйныя сістэмы, якія часова былі недаступны, павінны былі пачаць працаваць учора ў 20.00.

Разам з тым з пункта пропуску "Беняконі" з учарашніх 15.00 дагэтуль літоўскія кантралюючыя службы не прынялі ніводнага аўто. У электроннай чарзе на выезд цяпер зарэгістравана 45 транспартных сродкаў.

З пункта пропуску "Каменны Лог" прымаюць транспарт часткова і афармляюць у ручным рэжыме. За апошнія суткі тут граніцу перасеклі ў абодвух напрамках 40 грузавікоў, у асноўным парожніх. Выезду з Беларусі чакаюць 140 транспартных сродкаў.

Паводле інфармацыі ад вадзіцеляў, работу сістэм літоўскі бок абяцае аднавіць у поўным аб'ёме да 12.00.

Паводле інфармацыі ДМК, афармленне легкавога транспарту і аўтобусаў ажыццяўляецца ў штатным рэжыме.

Напярэдадні ў ДМК паведамілі, спасылаючыся на інфармацыю, размешчаную на сайце літоўскай мытні, аб праблемах з функцыянаваннем мытных інфармацыйных сістэм у літоўскіх пунктах пропуску з 8.00 24 студзеня. З 11.00 грузавыя транспартныя сродкі, якія ішлі цераз пункт пропуску "Каменны Лог", у сумежным літоўскім наогул не афармляліся.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі