Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 снежня 2025, 19:00

Замежная камандзіроўка Лукашэнкі прадоўжыцца ў Амане

Фота з архіва
Фота з архіва
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежная камандзіроўка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прадоўжыцца ў Амане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Далей у Прэзідэнта прадаўжаецца рабочая праграма ў Амане", - удакладнілі ў прэс-службе.

У бліжэйшыя дні запланаваны шэраг сустрэч для абмеркавання ў практычнай плоскасці важнейшых праектаў з комплексу двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Амана. Гэта работа ў развіццё перагавораў на вышэйшым узроўні, праведзеных у панядзелак, 1 снежня.

Запланавана таксама яшчэ адна сустрэча Прэзідэнта Беларусі з Султанам Амана, якая адбудзецца 6 снежня і падвядзе вынік усіх праведзеных перагавораў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі