ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2021, 13:01

Прэзідэнт: рознагалоссі з іншымі краінамі не павінны пераходзіць на адносіны паміж народамі

Аляксандр Лукашэнка наведвае Свіслацкі раён
Аляксандр Лукашэнка наведвае Свіслацкі раён

24 чэрвеня, Свіслацкі раён /Кар. БЕЛТА/. Рознагалоссі з іншымі краінамі не павінны пераходзіць на адносіны паміж народамі. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў сёння ўвагу ў час нарады аб перспектывах развіцця Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы бачыце, якія ў нас адносіны з літоўцамі і палякамі. Ні ў якім разе гэта не павінна перайсці на бізнесменаў і народ. Літоўцы, палякі і ўкраінцы не вінаваты ў тым, што адбываецца. Мы не павінны сутыкнуць інтарэсы, дапусцім, польскага насельніцтва (актуальна для Гродна і Брэста) у Беларусі з палякамі, якія жывуць па той бок граніцы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж народамі складваюцца добрыя адносіны, людзям не патрэбна вайна. "Таму глядзіце, каб у нас не было непаразуменняў на міжнацыянальнай глебе, - дадаў ён. - У нас ніколі не было гэтай праблемы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі