ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 6 жніўня 2020
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 ліпеня 2020, 13:19

Лукашэнка: у наступнай пяцігодцы праграма па развіцці паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці павінна быць рэалізавана

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

13 ліпеня, Слаўгарадскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У наступнай пяцігодцы праграма па развіцці паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці павінна быць рэалізавана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Слаўгарадскім раёне, размаўляючы з удзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага адкрыццю новага моста цераз Сож, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У наступнай пяцігодцы праграма павінна быць рэалізавана. Калі мы рэалізуем праграму па развіцці гэтага рэгіёна, Магілёўская вобласць будзе жыць. Там і інвестыцыі добрыя, і льготы нядрэнныя. І людзі едуць сюды, - сказаў беларускі лідар. - Я буду рабіць усё для таго, каб гэта праграма была рэалізавана. Гэта вельмі важна. Тут можна і трэба жыць".

Аляксандр Лукашэнка заклікаў у першую чаргу старацца жыць і працаваць на сваёй зямлі. "Мы нідзе нікому не патрэбны. Цяпер канкурэнцыя шалёная. Таму глядзіце на месцы, дзе вы прывыклі, дзе можна нейкі кавалачак зямлі (апрацоўваць. - Заўвага БЕЛТА), нейкую фабрыку, завод пабудаваць або займацца індывідуальным прадпрымальніцтвам", - адзначыў Прэзідэнт.

"Глядзіце на сваю зямлю. Калі вы ўмацуецеся тут, то і дзеці вашы атрымаюць фундамент для развіцця. Таму будуйце свой дом тут. Як бы ні складвалася сітуацыя, калі мы працуем, да нечага імкнёмся, Гасподзь заўсёды нас падтрымае", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі