Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 кастрычніка 2021, 12:01

Лукашэнка аб каранафэйках: інтэрнэт стаў палітычным полем бойкі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі і прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі выказаўся аб барацьбе з каранафэйкамі ў інтэрнэце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на сітуацыю ў ЗША і Еўропе, асабліва ў суседзяў Беларусі. "Цяпер, глядзіце, рот закрыла ўся дасведчаная Еўропа: ніякай інфармацыі, усё "добра". Але там жа катастрофа. Вазьміце Латвію: крыху больш за мільён насельніцтва - сітуацыя ў сто разоў горшая, чым у Беларусі. Цішыня. Вы памятаеце, які мор быў у Злучаных Штатах Амерыкі ў перыяд першага ўздыму? І што, у іх усё добра? А хто ведае, як справы ідуць цяпер у Злучаных Штатах Амерыкі? Паразумнелі? А нашых пратэстуноў увесь час там стымулююць і грашыма, і іншым: давайце душыце Беларусь, давайце будзем звяргаць уладу на гэтых антыкавідных мерапрыемствах. Калі вы гэтага не бачыце, дык вы паслухайце, што я вам гавару", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Калі пасяліліся і жывяце ў інтэрнэце, гасподзь з вамі. Тут вам не дапаможа ніякі "Рэмдэсівір" (процівірусны прэпарат. - Заўвага БЕЛТА). Вы ж разумееце, што інтэрнэт стаў палітычным полем бойкі, бою. Калі вы там жывяце, там седзіце, толку не будзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што, распаўсюджваючы фэйкі і чуткі аб сітуацыі ў Беларусі, праціўнікі дзяржавы з-за мяжы хочуць ускалыхнуць краіну. "Так, сітуацыя напружаная. Таму людзі пачынаюць нервавацца, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таму людзям патрэбна кампетэнтная ацэнка сітуацыі. Для чаго мы сёння і сабраліся: каб выпрацаваць падыходы на падставе тых законаў, якія ў нас ёсць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі