Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 ліпеня 2025, 16:09

Рыжанкоў: Беларусь гатова да далейшага паглыблення адносін з Батсванай

Фота з архіва
Фота з архіва
1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова да далейшага паглыблення адносін з Батсванай па шырокім спектры напрамкаў. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на сустрэчы з міністрам міжнародных адносін Батсваны Феньё Бутале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што Беларусь гатова да далейшага паглыблення адносін з Батсванай па шырокім спектры напрамкаў. Ён таксама выказаў удзячнасць батсванскаму боку за хуткі водгук на запрашэнне наведаць Беларусь.

У сваю чаргу Феньё Бутале адзначыў асаблівую зацікаўленасць яго краіны ў далейшым умацаванні гандлёва-эканамічных адносін, а таксама развіцці супрацоўніцтва ў аграрнай сферы. Ён таксама заявіў аб гатоўнасці Батсваны выступіць правадніком беларускіх тавараў на афрыканскі рынак.

У час візіту міністры правялі перагаворы і падпісалі сумесную заяву.

Актывізацыя супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі для Беларусі ўваходзіць у лік прыярытэтных задач, вызначаных кіраўніком дзяржавы. Зусім нядаўна, у чэрвені бягучага года, адбылася серыя сустрэч Максіма Рыжанкова з дэлегацыямі афрыканскіх дзяржаў - Батсваны, Ганы і Мазамбіка, якія ўзначальвалі міністры сельскай гаспадаркі гэтых краін. Сельская гаспадарка для большасці краін гэтага рэгіёна з'яўляецца важнейшым прыярытэтам, і беларускі вопыт разам з перадавымі тэхналогіямі ў АПК выклікае ў іх вялікую цікавасць. На гэтай аснове яны гатовы пашыраць узаемадзеянне і ў іншых галінах.

Работа па інтэнсіфікацыі адносін прадаўжаецца на ўсіх узроўнях, і візіт кіраўніка МЗС Батсваны з'яўляецца сведчаннем таго. Для абодвух бакоў ёсць добрая магчымасць перайсці ад намераў да канкрэтных крокаў па напаўненні двухбаковага супрацоўніцтва.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі