1 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасольства Ізраіля ў Беларусі з 1 лістапада аднавіла работу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ізраільскай дыпламатычнай місіі.
"Дзейнасць адноўлена, сёння мы выйшлі на работу ў звычайным рэжыме", - падкрэслілі ў пасольстве Ізраіля.
Як паведамлялася, 30 і 31 кастрычніка з-за працоўнага канфлікту былі закрыты 103 ізраільскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі. Усе яны аднаўляюць работу 1 лістапада.
Ізраільскі суд па працоўных канфліктах 31 кастрычніка выдаў часовую забарону на прадаўжэнне забастоўкі ў пасольствах і консульствах. Дакумент будзе дзейнічаць 25 дзён, на працягу якіх Міністэрства замежных спраў і Міністэрства фінансаў Ізраіля павінны ўрэгуляваць рознагалоссі.-0-