17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Таняй Радачай. Аб гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Абмяркоўвалася практычнае ўзаемадзеянне Беларусі і ЮНІСЕФ пры ажыццяўленні краінавай праграмы фонду на 2021-2025 гады і плана дзеянняў да яе.
Краінавая праграма была адобрана Выканаўчым саветам ЮНІСЕФ у верасні 2020 года Нью-Ёрку. Асноўныя яе задачы - абарона дзяцей ад насілля, стварэнне бяспечнага і здаровага асяроддзя для іх, у тым ліку ў кіберпрасторы, развіццё сістэмы аднаўленчага правасуддзя для непаўналетніх. Агульны бюджэт краінавай праграмы складае амаль $15 млн.
Бакі абмеркавалі таксама ўзаемадзеянне Беларусі з ЮНІСЕФ у пераадоленні каранавіруснай пандэміі.-0-