Сцяг Нядзеля, 19 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:45 14 снежня 2021

Навагодні спектакль "Русалачка" рыхтуюць у Магілёве

Навагодні музычны спектакль "Русалачка" пакажуць з 17 снежня па 3 студзеня ў абласным цэнтры творчасці Магілёва. За гэты час на сцэне ўстановы будзе сыграна 43 спектаклі, тры з іх будуць дабрачынныя. Паказ убачаць больш за 20 тыс. гледачоў з усёй Магілёўскай вобласці. У праекце ўдзельнічаюць выхаванцы ўзорных і заслужаных калектываў "Вясёлка", "Ярыца", "Крынічка", "Бім-бом", "Экстрым".

На здымку: мастак Наталля Дзешына падчас падрыхтоўкі дэкарацый.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі