Сцяг Чацвер, 5 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
15 снежня 2016, 10:53
Лідзія Ярмошына

Калі рэферэндум намеціцца, было б правільна сумясціць яго з мясцовымі выбарамі

Лідзія Ярмошына
Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

Цэнтрвыбаркам не атрымліваў ніякіх даручэнняў наконт правядзення ў Беларусі рэферэндуму. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.

"Што датычыцца правядзення рэферэндуму ў Беларусі, меркаванняў можа быць шмат, але Цэнтральная камісія ніякіх даручэнняў наконт гэтага не атрымлівала", - сказала Лідзія Ярмошына.

На яе думку, у гэтых пытаннях ніколі не трэба спяшацца. "Ды і потым: калі рэферэндум намеціцца, наўрад ці ён будзе праводзіцца асобна. Было б правільна сумясціць яго з мясцовымі выбарамі, каб грошы дарэмна не транжырыць", - адзначыла старшыня ЦВК.

Адказваючы на пытанне аб правядзенні рэферэндумаў у шэрагу постсавецкіх краін, Лідзія Ярмошына дадала, што "гэта ніякая не мода, а ў некаторых дзяржавах проста ўжо наспела неабходнасць для такога кроку". Для таго, каб ствараць нейкія нацыянальныя законы, якія будуць стымуляваць эканоміку або ўмацоўваць грамадства, часта неабходны пэўныя змяненні, а для гэтага патрэбна ўносіць карэкціроўкі ў Асноўны Закон, растлумачыла яна. "Бывае так, што проста тыя ці іншыя меры не заўсёды ўпісваюцца ў рамкі Канстытуцыі. Таму, хутчэй за ўсё, рэферэндум - гэта адказ на выклікі часу, якія дыктуюць уладам той ці іншай краіны дзейнічаць такім чынам", - рэзюмавала старшыня ЦВК.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі