Фота з архіва
Рост дабрабыту насельніцтва заўсёды будзе ў аснове ўсёй дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі. Шэраг рашэнняў на 2026 год прыняты ўжо. Так, павялічаны парог мінімальнага ўзроўню аплаты працы, з пачатку года павялічыцца зарплата бюджэтнікаў, на працягу года вырастуць памеры пенсій і дзіцячых дапамог. З 1 студзеня ўступаюць у сілу змяненні ў расследаванні няшчасных выпадкаў, прадоўжыцца работа над законам па ахове працы. Падрабязнасці карэспандэнту БЕЛТА расказала міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка.
Мінімальная зарплата
Наталля Паўлючэнка нагадала, што з 1 студзеня 2026 года мінімальная зарплата ў Беларусі складзе Br858. У параўнанні са студзенем 2025 года мінімальная заработная плата павялічана на Br132, або 18,2 працэнта. "Мінімальная заработная плата прымяняецца ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы ў адносінах да ўсіх работнікаў, якія заключылі працоўны дагавор. Пры гэтым калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены больш высокі памер месячнай мінімальнай заработнай платы", - растлумачыла яна.
Зарплата бюджэтнікаў
Міністр расказала, што з новага года вырасце заработная плата ў бюджэтных арганізацыях. "Рост зарплат будзе забяспечаны павышэннем базавай стаўкі, якая з 1 студзеня складзе Br297, што на 8,8 працэнта вышэй за папярэдняе значэнне. Паколькі да базавай стаўкі прывязаны іншыя стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты, то іх памеры з 1 студзеня таксама павялічацца", - дадала Наталля Паўлючэнка.
Яна таксама адзначыла, што ў цэлым рост зарплат у бюджэтнай сферы плануецца не ніжэй за 114 працэнтаў да ўзроўню 2025 года.
Пенсійныя выплаты
Міністр падзялілася тым, што за наступны год працоўныя пенсіі вырастуць на 14,5 працэнта. Усяго на выплату пенсій у 2026 годзе плануецца накіраваць Br31 млрд, што на Br5 млрд больш, чым у 2025 годзе.
Сямейны капітал
Памер сямейнага капіталу падлягае штогадовай індэксацыі з нарастаючым падрахункам на велічыню індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год. "Новы памер сямейнага капіталу, які дзейнічае з 1 студзеня 2026 года, будзе вядомы пасля размяшчэння адпаведнай інфармацыі на афіцыйным сайце Мінпрацы. Гэта адбудзецца да 31 студзеня 2026 года", - адзначыла Наталля Паўлючэнка.
Яна таксама падкрэсліла, што за пяць гадоў рост памеру сямейнага капіталу склаў 140,2 працэнта (у 2021 годзе - Br23 737,5, у 2025 годзе - Br33 275).
Дзіцячыя дапамогі
Міністр падкрэсліла, што ў краіне ў поўным аб'ёме забяспечваецца фінансаванне сістэмы дзяржаўных дапамог пры нараджэнні і выхаванні дзяцей. "У 2026 годзе на фінансаванне сістэмы дапамог запланавана Br4,1 млрд, з іх Br2,3 млрд - на выплату дапамог дзецям ва ўзросце да 3 гадоў", - сказала яна.
Наталля Паўлючэнка адзначыла, што ў студзені 2026 года аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці складае амаль Br5 тыс., пры нараджэнні другога або наступнага дзіцяці - амаль Br7 тыс. Таксама значныя сумы выплачваюцца ў выглядзе штомесячных дапамог - Br932 на першае дзіця ў сям'і, больш за Br1,3 тыс. - пры нараджэнні другога або наступнага дзіцяці.
Акрамя таго, штоквартальна (з 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня і 1 лістапада) падлягаюць пераразліку і дапамогі, якія вылічваюцца ад бюджэту пражытачнага мінімуму: аднаразовая дапамога пры нараджэнні дзяцей (10 БПМ і 14 БПМ), аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12 тыдняў цяжарнасці (100 працэнтаў БПМ), дапамога на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (50 працэнтаў БПМ), дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (70 працэнтаў БПМ і 50 працэнтаў БПМ), дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ, 120 працэнтаў БПМ) і іншыя.
Старт дзяржаўнай праграмы "Развіццё дэмаграфічнага патэнцыялу"
Таксама, паводле слоў міністра, з 2026 года ў поўным аб'ёме пачынаецца рэалізацыя дзяржаўнай праграмы "Развіццё дэмаграфічнага патэнцыялу", накіраванай на павышэнне нараджальнасці і ўмацаванне сям'і. "Праграма ўключае тры ключавыя праекты: "Садзейнічанне матэрыяльнаму дабрабыту сям'і" (сацыяльна-эканамічная падтрымка, жыллё, дашкольная адукацыя), "Час сямейных каштоўнасцей" (фарміраванне пазітыўнага вобраза сям'і праз інфармацыйныя кампаніі) і "У вас будзе дзіця!" (захаванне рэпрадуктыўнага здароўя, пашырэнне доступу да ЭКА). Агульны аб'ём фінансавання складзе Br1,6 млрд, а мэтавы паказчык - рост нараджальнасці да 7 на 1000 чалавек да 2030 года", - расказала яна.
Інфармацыйная стратэгія дзяржаўнай сямейнай палітыкі на 2026-2030 гады
Наталля Паўлючэнка адзначыла, што таксама ў 2026 годзе пачнецца рэалізацыя інфармацыйнай стратэгіі як часткі дзяржаўнай праграмы "Развіццё дэмаграфічнага патэнцыялу". "Асноўная мэта - сфарміраваць у грамадстве пазітыўны вобраз сям'і, адказнага бацькоўства і ўмацаваць сямейныя каштоўнасці. Асноўная ўвага будзе ўдзелена моладзі праз сучасныя каналы камунікацыі: сацыяльныя сеткі, СМІ і рэкламу. Стратэгія накіравана на стварэнне падтрымліваючага асяроддзя, дзе стварэнне сям'і і нараджэнне дзяцей успрымаецца як натуральны і рэалізуемы жыццёвы выбар", - растлумачыла міністр.
Здымаюцца абмежаванні памеру пенсій працуючым дзяржслужачым
Указам кіраўніка дзяржавы прадугледжваецца адмена з 1 студзеня 2026 года абмежавання на выплату пенсіі за выслугу гадоў працуючым дзяржаўным грамадзянскім служачым, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (аналагічныя абмежаванні былі адменены з 1 студзеня 2025 года на памер працоўных пенсій для працуючых пенсіянераў у адпаведнасці з указам ад 29 кастрычніка 2024 года нумар 402).
Паводле слоў міністра, указ дасць магчымасць устанавіць аднастайныя падыходы да выплаты пенсій у перыяд работы для ваенных і грамадзянскіх пенсіянераў з ліку дзяржслужачых, што адпавядае адзінай лініі па зняцці абмежаванняў на атрыманне заробленай пенсіі ў поўным аб'ёме.
Матэрыяльная дапамога да Дня Перамогі
Яна таксама нагадала, што з 2022 года штогод выплачваецца матэрыяльная дапамога да Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. "У 2026 годзе на гэтыя мэты запланавана каля Br10,64 млн", - дадала Наталля Паўлючэнка.
Новая мадэль "вучыся і працуй" для студэнтаў
Акрамя таго, міністр звярнула ўвагу на тое, што ўключэнне моладзі ў працоўную дзейнасць выходзіць на новы ўзровень дзякуючы ўкараненню гібкай мадэлі "вучыся і працуй". Яна растлумачыла, што ўжо з 2-3-га курса студэнты атрымліваюць магчымасць афіцыйна сумяшчаць навучанне ў ВНУ з прафесійнай дзейнасцю па атрыманай спецыяльнасці. Гэта дазваляе ім на практыцы прымяняць тэарэтычныя веды, працуючы, напрыклад, выхавальнікам, стажорам малодшага навуковага супрацоўніка або медыцынскім рэгістратарам.
"Для далейшага развіцця гэтага напрамку плануецца вызначыць пералік канкрэтных пасад, якія змогуць займаць студэнты старшых курсаў у адпаведнасці з іх профілем падрыхтоўкі", - дапоўніла Наталля Паўлючэнка.
Рэспубліканскі конкурс "Сям'я года"
Прадаўжаецца ў краіне і традыцыя правядзення рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года". У 2026 годзе ён пройдзе сёмы раз, але ўжо з новым напаўненнем. Рэгіянальны этап конкурсу праводзіцца ў кожнай вобласці і ў сталіцы. Як правіла, ён праходзіць у красавіку-маі. Сем'і - пераможцы рэгіянальнага этапу прымаюць удзел у фінале, які праходзіць у кастрычніку.
Даступнае асяроддзе і сацрэабілітацыя
Міністр адзначыла, што ў 2026 годзе значныя рэсурсы будуць накіраваны на фінансавую падтрымку: на выплату пенсій інвалідам плануецца выдзеліць больш за Br6 млрд, звыш Br450 млн складуць дапамогі для сем'яў з дзецьмі-інвалідамі, а больш за Br150 млн пойдуць на дапамогі па доглядзе.
"Адной з практычных задач года стане далейшае стварэнне безбар'ернага асяроддзя. Плануецца, што доля цалкам даступных аб'ектаў дасягне 32,1 працэнта (каля 34,3 тыс.). Ацаніць даступнасць будынкаў і ўстаноў можна будзе з дапамогай публічнай інфармацыйнай сістэмы "Даступнае асяроддзе", - расказала Наталля Паўлючэнка.
Яна дадала, што ў сферы рэабілітацыі стаіць мэта павялічыць ахоп інвалідаў сацыяльнай рэабілітацыяй да 75 працэнтаў, чаму будуць садзейнічаць 182 аддзяленні ў тэрытарыяльных цэнтрах па ўсёй рэспубліцы. "Прадоўжыцца забеспячэнне грамадзян тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі, на што кожны год накіроўваецца больш за Br50 млн. Асаблівая ўвага ўдзяляецца інавацыям: у вытворчасць плануецца ўкараніць новыя мадэлі, такія як складаны апорны кій і пад'ёмнік з прыводам, а таксама распрацаваць доследныя ўзоры ўстройстваў, напрыклад, крэсла-каляскі з функцыяй вертыкалізацыі", - дапоўніла міністр.
Наталля Паўлючэнка падкрэсліла, што паралельна будзе развівацца вытворчасць дзіцячага артапедычнага абутку IDZI, уключаючы запуск 35 новых мадэлей і адкрыццё фірменнага магазіна.
Уступаюць у сілу новыя правілы па ахове працы пры выкананні работ на вышыні
Таксама ў 2026 годзе пачнуць працаваць сучасныя падыходы па забеспячэнні бяспекі пры выкананні работ на вышыні. "Уступаюць у сілу новыя правілы па ахове працы пры выкананні работ на вышыні, якімі прадугледжаны змяненні крытэрыяў аднясення работ да работ на вышыні (устаноўлена вышыня 1,8 м, раней - 1,3 м), падыходаў да арганізацыі работы па ахове працы пры выкананні такіх работ, якія грунтуюцца на ацэнцы прафесійных рызык", - растлумачыла Наталля Паўлючэнка.
Яна адзначыла, што змяненні таксама закрануць аб'ём навучання па пытаннях аховы працы ў залежнасці ад характару і складанасці работ на вышыні (тры групы), па прымяненні сучасных сістэм забеспячэння бяспекі работ на вышыні, якія ўключаюць сродкі індывідуальнай абароны, рэгулявання норм бяспечнага правядзення работ на вышыні па абслугоўванні дрэў (абрэзка, фарміраванне крон, апрацоўка, выдаленне дрэва па яго частках непасрэдна з дрэва).
БЕЛТА.-0-