Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 ліпеня 2021, 17:06

ВУП Беларусі ў I паўгоддзі вырас на 3,3 працэнта

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі вырас на 3,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br78,9 млрд, або ў супастаўных цэнах 103,3 працэнта да ўзроўню першага паўгоддзя 2020 года.

Індэкс-дэфлятар ВУП у адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 115,7 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі