Сцяг Нядзеля, 19 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 красавіка 2026, 11:56

Тавараабарот Беларусі і Казахстана за 2025 год вырас на 24 працэнты 

Фота з архіва
Фота з архіва
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Казахстана за 2025 год вырас на 24 працэнты. Аб гэтым журналістам паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Казахстане Аляксей Багданаў у рамках галіновага форуму "Беларусь мясная" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Калі гаварыць аб структуры гандлю дзвюх краін, то з Беларусі ў прыярытэце - ялавічына і гатовая мясная прадукцыя. "З Казахстана да нас паступаюць металы, камплектуючыя для машын, касметыка, прадукцыя хімічнай галіны. З харчовай групы папулярны кандытарскія вырабы (у Казахстане працуюць дзве буйныя фабрыкі высокай якасці), мука, збожжавая прадукцыя, сланечнікавы алей. Нядаўна ў Мінску адкрыўся гандлёвы дом, які будзе садзейнічаць далейшаму росту двухбаковага тавараабароту", - расказаў Аляксей Багданаў.

Па выніках мінулага года аб'ём тавараабароту вырас на 24 працэнты, беларускі экспарт павялічыўся на 22 працэнты і ўпершыню ў гісторыі перавысіў $1 млрд. "Вельмі плённым стаў нядаўні візіт міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Казахстан: адбылася цёплая сустрэча з кіраўніком дзяржавы Касым-Жамартам Такаевым, якая выйшла за рамкі пратакола дзякуючы даверным адносінам паміж нашымі прэзідэнтамі. Гэта дае магутны імпульс для развіцця супрацоўніцтва", - сказаў пасол.

Тэма ўзаемнага гандлю абмяркоўвалася адкрыта. "Мы разумеем: устойлівы гандаль - гэта рух у абодва бакі", - падкрэсліў Аляксей Багданаў.

Што датычыцца прамысловай кааперацыі, то Беларусь тут таксама бачыць добрыя перспектывы. "У Казахстане працуюць зборачныя вытворчасці беларускай тэхнікі: трактароў, камбайнаў, сельгасмашын, ліфтаў. Мы прапрацоўваем магчымасць арганізацыі зборкі МАЗаў, асабліва поўнапрывадных шасі, да якіх ёсць устойлівы інтарэс", - заявіў ён.

Задачы, пастаўленыя кіраўнікамі дзяржаў, будуць выконвацца. "Ёсць над чым працаваць, і мы настроены на доўгатэрміновае ўзаемавыгаднае партнёрства", - рэзюмаваў Аляксей Багданаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі