29 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Загрузка паліва на Беларускай атамнай электрастанцыі пачнецца ў жніўні. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.
"Мы лічым, што ў жніўні пачнём загрузку на першы рэактар паліва, - сказаў Уладзімір Сямашка. - І далей пойдзе фізічны, а потым энергетычны пуск. Стаіць задача ў 2021 годзе (у першым квартале, прынамсі) поўнасцю запусціць у прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок".-0-