Сцяг Панядзелак, 8 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 ліпеня 2025, 13:52

Працэсінгавы цэнтр аб збоі ў рабоце: усе балансы будуць адноўлены ў поўным аб'ёме
 

Фота з архіва
Фота з архіва
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" Аляксандр Сотнікаў пракаменціраваў карэспандэнтам Белтэлерадыёкампаніі сітуацыю з несанкцыянаваным спісаннем грошай з картак кліентаў, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Сотнікаў адзначыў, што з 9.00 назіраюцца некаторыя збоі ў рабоце праграмна-апаратнага комплексу Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, якія прывялі да не вельмі прыемных наступстваў для трымальнікаў картак Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка. У некаторых трымальнікаў картак гэтых банкаў могуць быць адмоўныя астаткі на картках. Работнікі і спецыялісты Банкаўскага працэсінгавага цэнтра працуюць над гэтай сітуацыяй.

"Мы ведаем, як яе выправіць. Нам трэба некаторая колькасць часу. Мы спадзяёмся, што да 14.00 усе праблемы будуць устаранёны і людзі ўбачаць на сваіх картках рэальныя астаткі, - падкрэсліў ён. - Грошы нікуды не дзеліся, ніхто іх не ўкраў. Усё будзе добра".

Раней паведамлялася, што Банкаўскі працэсінгавы цэнтр робіць усё магчымае для аператыўнага ўстаранення збою. Паводле папярэдніх прагнозаў, поўнае аднаўленне карэктнай работы сістэмы чакаецца да 14.00 9 ліпеня. Усе балансы будуць адноўлены ў поўным аб'ёме, адзначылі ў цэнтры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі