3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя віды цыгарэт даражэюць у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.
Сярод цыгарэт ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" на 16 капеек падаражэюць "Фэст Superslims", "Фэст Superslims 7", на 3 капейкі - Minsk Сity, Minsk Сapital, Matrix Blue, Portal One. Некаторыя віды Pall Mall, Kent і Rothmans падымуцца ў цане на 5-10 капеек. Падаражанне закране цыгарэты Vogue (на 10 капеек).
Цыгарэты ТАА "Тытунь-інвест" таксама стануць даражэйшыя. Некаторыя віды Monte Carlo падымуцца ў цане на 5-10 капеек. На 10 капеек даражэйшыя будуць Camel Compact Аctivate Purple.
З цыгарэт, увозімых кампаніяй "Беларусьгандаль", на 10 капеек падаражэюць Kent Mode Blue і Kent Mode Silver, Rothmans Demi Blue, Rothmans Demi Silver, на 5 капеек - Pall Mall Superslims Azure і Pall Mall Superslims Violet.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-