Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 снежня 2018, 19:24

Беларусь у студзені-кастрычніку павялічыла экспарт турыстычных паслуг у Кітай амаль на 15 працэнтаў

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт турыстычных паслуг Беларусі ў Кітай у студзені - кастрычніку бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га вырас амаль на 15 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Экспарт турыстычных паслуг Беларусі ў Кітай расце. За 10 месяцаў 2018 года да аналагічнага перыяду мінулага года ён вырас амаль на 15 працэнтаў і склаў $4,73 млн. У выніку Кітай заняў трэцяе месца па экспарце турпаслуг Беларусі пасля Расіі і Украіны", - сказаў Віталь Грыцэвіч.

Вырас і паток кітайскіх турыстаў: у студзені - кастрычніку 2017 года ў Беларусь прыехалі крыху больш за 16 тыс. жыхароў Паднябеснай, за аналагічны перыяд бягучага года - амаль 17,8 тыс. "Калі браць па асобных рэгіёнах, то, як інфармуе Дзяржпагранкамітэт, толькі жыхароў Ганконга прыехала ў краіну ў 100 разоў больш - за 10 месяцаў мінулага года Беларусь наведалі 6 чалавек, за гэты ж перыяд 2018 года - 617", - канстатаваў Віталь Грыцэвіч.

У планах на 2019 год - прадаўжаць развіваць беларуска-кітайскі турызм. У прыватнасці, будзе ўзяты курс на ўдзел у выстаўках турыстычнай тэматыкі. Таксама Беларусь прадоўжыць прымаць у сябе азнаямленчыя туры кітайскіх тураператараў і прадстаўнікоў СМІ. Віталь Грыцэвіч не выключае, што будуць распрацаваны новыя маршруты. Дадаткова да прывычнага Мінск-Брэст з наведваннем Мірскага і Нясвіжскага замкаў можа быць разгледжаны варыянт наведвання Налібоцкай пушчы і шклозавода "Нёман".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі