31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы аб выдзяленні Беларусі крэдыту Банка развіцця Кітая прадаўжаюцца, ідуць рабочыя сустрэчы, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра фінансаў Андрэй Белкавец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Андрэй Белкавец у канцы мая правёў сустрэчы ў Банку развіцця і Эксімбанку Кітая. "Мы абмяркоўвалі ўмовы, дэталі, магчымасці, як гэта можна арганізаваць", - адзначыў намеснік міністра. Ён нагадаў, што размова ідзе аб суме $500-600 млн. Чакаецца, што крэдыт можа быць выдзелены ў бягучым годзе.
Як паведамлялася, сродкі кітайскага крэдыту ў выпадку дасягнення дамоўленасці Беларусь можа накіраваць на рэфінансаванне доўгу. Гэтыя сродкі могуць стаць альтэрнатывай расійскаму крэдыту. Праект крэдытнага пагаднення Беларусь чакае ад Расіі.-0-