Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 снежня 2021, 14:25

Маладзёжны тэатр эстрады выступіць у Салігорску і Уздзе

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны тэатр эстрады выступіць у Салігорску і Уздзе, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Ганна Зязюліна.

"Ужо 5 снежня артысты тэатра наведаюць салігорскі Палац культуры, а 8 снежня - Уздзенскі раённы дом культуры. Мы вязём адразу дзве пастаноўкі, - расказала Ганна Зязюліна. - Маленькія гледачы ўбачаць музычную казку "Катавасія і Пёсасторыя". Дзеці разам з артыстамі весела правядуць час. А вечарам дарослым прадставіцца магчымасць акунуцца ў свет, які вабіць свабодай творчасці, у яркім эстрадным мюзікле "Бурлеск". Чуллівая і адначасова натхняльная гісторыя заваюе любоў кожнага гледача".

Як паведамлялася раней, у снежні гледачоў Тэатра эстрады чакае чатыры навагоднія прэм'еры. У прыватнасці, дзеці змогуць з 18 снежня па 9 студзеня ўбачыць музычную навагоднюю казку "Чароўнае слова", а з 23 снежня па 5 студзеня - казачны навагодні квест "Сем жаданняў". Дарослых запрашаюць 22 і 24 снежня, а таксама 5 і 6 студзеня на канцэртную шоу-праграму "Калядныя сустрэчы". 28-30 снежня і 12-14 студзеня мы чакаем усіх на гумарыстычнае навагодняе шоу "Іронія лёсу, або Цешча пад шубай".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі