Стужка навiн
08
.05.24
19:17
Прэзідэнт
Лукашэнка ўказаў на непаваротлівасць у ЕАЭС у пытаннях прамысловай кааперацыі
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў мінулым годзе прыняты фундаментальныя
рашэнні ў мэтах фінансавай падтрымкі прамысловай кааперацыі. Нягледзячы
на гэта, сур'ёзнай актыўнасці бізнесу пакуль не назіраецца.
19:03
Спорт
Паступілі ў продаж білеты на матч футбольных зборных Беларусі і Расіі
Кошт білетаў складае ад Br10 да Br30, у залежнасці ад месца на трыбуне
стадыёна. Білеты можна набыць на сайце ticketpro.by або ў пунктах
продажаў кампаніі ў Беларусі.
18:58
Культура
Беларуска-індыйскі кінафестываль пройдзе 11-16 мая ў Мумбаі
У час фестывалю будуць паказаны тры беларускія і тры індыйскія карціны. Гэта першы вопыт сумесных кінафестываляў. Кінафестываль
адкрыецца карцінай "Кіношнікі". Таксама гледачу будуць паказаны
беларускія фільмы "Ліст чакання" і "На другім беразе".
18:48
Грамадства
Гара: наш свяшчэнны абавязак - быць дастойнымі подзвігу пакалення герояў-пераможцаў
Кіраўнікі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Следчага
камітэта на чале са старшынёй ведамства Дзмітрыем Гарой усклалі кветкі
да манумента Перамогі і ўшанавалі мінутай маўчання памяць герояў, якія
загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны.
18:28
Спорт
Сасновіч прабілася ў другі раўнд турніру WTA-1000 у Рыме
У сённяшнім паядынку 1/64 фіналу беларуска абыграла ў дзвюх партыях
славацкую тэнісістку Ганну Караліну Шмідлаву (67) - 6:2, 7:6 (8:6).
17:59
У свеце
Пуцін: ЕАЭС за 10 гадоў умацаваўся ў якасці аднаго з самадастатковых цэнтраў шматпалярнага свету, які фарміруецца
"Эканамічныя паказчыкі гавораць самі за сябе. За 10 гадоў сукупны ВУП
дзяржаў ЕАЭС па існуючых ацэнках павялічыўся з $1,6 трлн да $2,5 трлн.
Тавараабарот з трэцімі краінамі вырас на 60 працэнтаў - з $579 млрд да
$923 млрд. А аб'ём узаемнага гандлю вырас амаль у 2 разы з $45 млрд да
$89 млрд", - прывёў шэраг фактаў кіраўнік
расійскай дзяржавы.
17:52
Эканоміка
Беларуская экспазіцыя прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы Iran Oil Show у Тэгеране
Вытворчасць высакаякаснага прадукту, які адпавядае чаканням спажыўцоў і
замежных партнёраў, з'яўляецца прыярытэтным вектарам у рабоце беларускіх
прадпрыемстваў і кампаній. Айчынная прадукцыя карыстаецца асаблівым
попытам на міжнароднай арэне ў многіх сферах.
17:12
Грамадства
Карэспандэнт БЕЛТА стаў лаўрэатам конкурсу МУС у намінацыі "На варце online"
У бягучым годзе на разгляд камісіі было прадстаўлена больш за 200 работ у
розных намінацыях. Самай масавай стала "Весткі рэгіёнаў", удзел у якой
прынялі больш за 50 рэдакцыйных калектываў.
17:04
Прэзідэнт
Лукашэнка прыбыў у Крэмль на саміт ЕАЭС
Цяперашні саміт - юбілейны. У маі спаўняецца 10 гадоў з дня падпісання
Дагавора аб стварэнні ЕАЭС. Мерапрыемства пройдзе ў вузкім і пашыраным
складах. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на
пасяджэнні абазначыць пазіцыю Беларусі па асноўных пытаннях парадку дня і
выкажацца аб перспектывах далейшага развіцця еўразійскай інтэграцыі.
16:46
Грамадства
Васілец пра рэпрэсіі ва УПЦ: прыязджаюць гастралёры і перапісваюць маёмасць царквы на незразумелых асоб
Украінская праваслаўная царква зведвае жорсткія рэпрэсіі, а яе прадстаўнікі праходзяць сур'ёзныя выпрабаванні на веру.
16:13
Грамадства
Дзеці Данбаса, якія атрымалі мінна-узрыўныя раненні, прыехалі на аздараўленне ў Беларусь
"У Беларусі дзеці сустрэнуць вялікае свята - Дзень Перамогі. Для іх
падрыхтавана насычаная культурна-забаўляльная праграма, экскурсіі.
Запланаваны матывацыйныя сустрэчы з Аляксеем Талаем, заняткі па
паралімпійскіх відах спорту і шмат іншага", - адзначыла прадстаўнік
дабрачыннага фонду.
16:07
Эканоміка
Страхар: у Магілёўскай вобласці ідзе рост ва ўсіх галінах эканомікі рэгіёна
Падводзячы вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці ў
першым квартале, Руслан Страхар падкрэсліў, што ў бягучым годзе
назіраецца прадаўжэнне дынамікі аднаўлення эканамічных паказчыкаў ва
ўсіх галінах эканомікі.
15:19
Спорт
Дзесяць беларускіх каратыстаў выступяць на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі
Удзел у кантынентальным першынстве прымуць амаль 600 каратыстаў з 51
краіны. Нашу каманду на турніры прадставяць шэсць мужчын і чатыры
жанчыны.
14:48
Грамадства
Качанава: у рабоце з грамадзянамі важныя справядлівасць, інфарматыўнасць і аператыўнасць
Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што ў краіне створана зладжаная
сістэма работы са зваротамі грамадзян. "Гэта ўнікальныя формы работы,
калі чалавек можа звярнуцца да дэпутата любога ўзроўню. Кожны зварот мы
ўважліва і дасканала разглядаем", - запэўніла спікер.