Сцяг Пятніца, 14 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 мая 2024, 15:19

Дзесяць беларускіх каратыстаў выступяць на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі

Фота Pixabay
Фота Pixabay
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У харвацкім Задары стартуе чэмпіянат Еўропы па каратэ 2024 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у кантынентальным першынстве прымуць амаль 600 каратыстаў з 51 краіны. Нашу каманду на турніры прадставяць шэсць мужчын і чатыры жанчыны. У дысцыпліне ката сярод мужчын выступіць Максім Барэйка, яго першым апанентам стане Мітчэл Бекерс з Нідэрландаў. У жанчын у гэтым відзе праграмы ад Беларусі заяўлена Вераніка Баравік, процістаяць ёй у першым раўндзе будзе літоўка Мігле Ятуліце.

У дысцыпліне кумітэ ў мужчын у вазе да 60 кг наш Алег Мялёхін стартуе з паядынку супраць Ахмеда Эляля з Францыі. У катэгорыі да 67 кг Арцём Краўцоў пазмагаецца за праход далей з Эмілем Паўлавым з Паўночнай Македоніі, а ў вазе да 75 кг наш Дэвід Нгуен сустрэнецца з бельгійцам Кентэнам Махаўдэнам. У катэгорыі да 84 кг Глеб Сачкоўскі пачне турнір са схваткі супраць англічаніна Эйдэна Дочэрці, а ў вазе звыш 84 кг Аляксей Водчыц сустрэнецца з галандцам Ісамам Наджды.

Сярод жанчын беларуска Ульяна Маркава ў катэгорыі да 50 кг разыграе выхад у наступны раўнд з Марыямі Васадзэ з Грузіі, Марыя Азарава ў вазе да 61 кг сустрэнецца з пераможцай пары Джасмін Поўмрай (Англія) - Індзіра Суньіга Гарсія (Іспанія), а першай саперніцай Марыі Аляксеевай у катэгорыі да 68 кг стане грачанка Стаўрула Арэапулу. Усяго на чэмпіянаце Еўропы па каратэ ў Харватыі будуць разыграны 16 камплектаў узнагарод.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі