Стужка навiн
09
.05.24
10:09
Прэзідэнт
Лукашэнка прысутнічае на Парадзе Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве
На трыбунах у ліку высокіх гасцей таксама лідары Казахстана,
Узбекістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Кубы, Лаоса,
Гвінеі-Бісау. З прамовай выступіць Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
10:03
Грамадства
Да плюс 17 градусаў і невялікія дажджы чакаюцца сёння ў Беларусі
Умовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным прадоўжыць вызначаць вобласць
павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў арктычнай паветранай
масе.
09:41
Грамадства
Святочны салют на Дзень Перамогі дадуць у шасці кропках Мінска
Убачыць салют можна будзе ў шасці кропках
Мінска - у парках імя Я.Купалы, імя Паўлава, імя Уга Чавеса, на
набярэжнай у мікрараёне "Дразды", на пляцоўках каля "Чыжоўка-Арэны" і
Нацыянальнай бібліятэкі.
09:20
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з Днём Перамогі
У адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа таксама паступаюць
віншаванні з гадавінай Перамогі ад замежных лідараў, вядомых дзеячаў
розных сфер.
09:16
Грамадства
У Беларусі святкуюць Дзень Перамогі
79 гадоў таму, 9 мая 1945-га, была атрымана Перамога ў Вялікай Айчыннай
вайне, якая прадаўжалася 1418 дзён і начэй. Савецкі народ адыграў
вырашальную ролю ў барацьбе супраць фашызму і вынес на сваіх плячах
асноўны цяжар вайны, вызначыўшы будучыню ўсёй сусветнай цывілізацыі.
09:05
Прэзідэнт
Лукашэнка: праўда аб Вялікай Перамозе ахоўвае нашу зямлю ад пагроз новага часу
"Гэта свяшчэннае свята адгукаецца ў нашых сэрцах вялікай радасцю і
бязмернай удзячнасцю савецкаму народу, які знішчыў фашызм і выратаваў
будучыню чалавецтва цаной мільёнаў жыццяў", - гаворыцца ў віншаванні.
09:00
Прэзідэнт
Лукашэнка ў Дзень Перамогі наведае ваенны парад на Краснай плошчы ў Маскве
Перад удзельнікамі і гасцямі парада выступіць Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. У
парадзе на Краснай плошчы будуць удзельнічаць больш як 9 тыс. чалавек і
звыш 70 адзінак ваеннай тэхнікі. Таксама ў ім прыме ўдзел авіяцыя.
08
.05.24
20:46
Прэзідэнт
"Навучыліся лепш чуць адзін аднаго". Лукашэнка адзначыў поспехі ЕАЭС, але ўказаў і на недапрацоўкі
"Нават па самым строгім рахунку можна канстатаваць, што першыя 10 гадоў
пройдзены даволі паспяхова. Мы практычна выйшлі на фінальны этап
рэалізацыі стратэгіі-2025", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
20:06
Прэзідэнт
Лукашэнка заклікаў сістэматызаваць работу па ўстанаўленні партнёрскіх адносін ЕАЭС з трэцімі краінамі
"Нашы геапалітычныя апаненты спрабуюць ізаляваць нас ад перадавых
тэхналогій і прэміяльных рынкаў, стрымаць наша развіццё. Але, нягледзячы
на гэта, мы планамерна рухаемся наперад", - заявіў Прэзідэнт.
20:00
Прэзідэнт
Лукашэнка на саміце ЕАЭС: актыўныя намаганні Расіі па ўмацаванні партнёрства важны як ніколі
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні ў Маскве Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
19:45
Прэзідэнт
"Воз і цяпер там". Лукашэнка пра неабходнасць хутчэйшага прызнання ў ЕАЭС электроннага лічбавага подпісу
Прэзідэнт лічыць неабходным завяршыць гэту работу ў самы бліжэйшы час.
19:44
Прэзідэнт
Лукашэнка выказаўся па пытанні харчовай бяспекі ў ЕАЭС
У гэтай сферы Прэзідэнт лічыць неабходным удасканальваць работу па
ўніфікацыі патрабаванняў, звязаных з абарачэннем сельскагаспадарчай
прадукцыі, актыўней укараняць інавацыйныя падыходы ў аграпрамысловым
комплексе.
19:31
Прэзідэнт
Лукашэнка: у ЕАЭС удалося знайсці рашэнні па альтэрнатыўных маршрутах паставак тавараў
Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць, каб ЕЭК наладзіла пастаянны
канал абмену інфармацыяй з краінамі ШАС, у першую чаргу з Кітаем.
19:30
Прэзідэнт
Лукашэнка выступае за ўстараненне ў ЕАЭС нацыянальнага пратэкцыянізму пры доступе да дзяржзакупак
Паводле даных Прэзідэнта, аб'ём дзяржзакупак у краінах ЕАЭС складае
амаль $200 млрд. Фактычна дзяржавы як пакупнікі тавараў, работ, паслуг
поўнасцю кіруюць гэтым рынкам, а таксама вызначаюць палітыку закупак і
каналы набыцця.