Сцяг Субота, 22 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2024, 10:09

Лукашэнка прысутнічае на Парадзе Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве

9 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысутнічае на парадзе ў гонар 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які пройдзе на Краснай плошчы ў Маскве, перадае краэспандэнт БЕЛТА.

На трыбунах у ліку высокіх гасцей таксама лідары Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Кубы, Лаоса, Гвінеі-Бісау. З прамовай выступіць Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

У парадзе на Краснай плошчы будуць удзельнічаць больш як 9 тыс. чалавек і звыш 70 адзінак ваеннай тэхнікі. Таксама ў ім прыме ўдзел авіяцыя.

Плануецца, што пасля заканчэння парада лідары краін ускладуць вянкі да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе каля сцен Крамля.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Маскву напярэдадні. У Крамлі 8 мая Прэзідэнт прыняў удзел у юбілейным саміце Еўразійскага эканамічнага саюза.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі