Стужка навiн
19
.12.25
13:01
Прэзідэнт
Лукашэнка адказаў на чуткі аб лакацыі "Арэшніка" ў Беларусі
"Сёння прачытаў, што нашы ачумелыя там, за мяжой, заявілі, што недзе ў раёне Слуцка мы размясцілі "Арэшнік". Не хачу гаварыць дзе і не скажу. Але гэта поўная брахня. Ні ў якім Слуцку мы "Арэшнік" не размяшчалі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
13:00
Грамадства
У дзяржпраграмах улічваем кожны элемент. Пяткевіч аб асноўных аспектах у вырашэнні дэмаграфічнага пытання
На думку Наталлі Пяткевіч, вельмі важна частка Паслання Прэзідэнта, дзе
кіраўнік дзяржавы падкрэсліў ролю Усебеларускага народнага сходу ў
дзяржаўнай сістэме.
12:38
Грамадства
За пяцігодку ў Беларусі плануецца пабудаваць 5 млн кв.м арэнднага жылля
Аляксандр Турчын адзначыў, што якаснае і зручнае асяроддзе для жыцця -
гэта ў першую чаргу жыллё, дарогі, транспарт, ЖКГ. Рэсурсы будуць
накіраваны на будаўніцтва і рэканструкцыю арэнднага жылля.
12:28
Эканоміка
Турчын назваў тры базавыя індыкатары ў ацэнцы развіцця рэгіёнаў
"Ацэнка развіцця рэгіёнаў - комплексная. Прапануецца тры базавыя
індыкатары: рост рэальнай заработнай платы, інвестыцый і зніжэнне
даўгавой нагрузкі на бюджэт", - сказаў Аляксандр Турчын.
12:20
Прэзідэнт
Лукашэнка: на ўсім трэба зарабляць, асабліва калі ёсць попыт на наша
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі трэба, абапіраючыся на напрацаваныя вопыт і кампетэнцыі, больш глыбока развіваць існуючыя напрамкі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, нічога асаблівага пры гэтым не выдумляючы.
12:15
Эканоміка
Зарплаты, жыллё, інвестыцыі. Чаго Беларусь дасягнула за пяць гадоў
"На працягу пяці гадоў Беларусь знаходзілася пад пастаянным націскам:
кавідныя абмежаванні, санкцыі, геапалітычныя ўзрушэнні. Нягледзячы на
гэта, у эканоміцы дасягнуты пэўныя станоўчыя рэзультаты", -
сказаў Аляксандр Турчын.
12:00
Прэзідэнт
Лукашэнка на УНС назваў героем камбайнера, які намалаціў у час уборачнай 8 тыс. тон збожжавых
Кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра будучае развіццё сельскай гаспадаркі ў краіне, асабліва адзначыў заслугі аднаго з удзельнікаў УНС - механізатара прадпрыемства "Кухчыцы" Паўла Шуцілу, які ў час сёлетняй уборачнай кампаніі намалаціў 8 тыс. т збожжа, што з'яўляецца абсалютным рэкордам у краіне.
11:58
Грамадства
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману аб'яўлены ў Беларусі 20 снежня
Ноччу без істотных ападкаў, днём па паўночна-заходняй палове чакаюцца
невялікія ападкі (у асноўным дождж). Ноччу і раніцай у многіх раёнах,
днём месцамі магчымы туман. Слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёвы,
паўднёва-заходні 3-8 м/с.
11:55
Эканоміка
Праект праграмы сацэканамразвіцця Беларусі на 2026-2030 гады прапануе сем прыярытэтаў. Якія менавіта?
"Першы прыярытэт - нацыянальная дэмаграфічная бяспека, гэта значыць
захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя нацыі і падтрымка сям'і.
Другі - развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне
гарманічнай і патрыятычнай асобы. Трэці - стварэнне якаснага і зручнага
асяроддзя для жыцця", - сказаў Аляксандр Турчын.
11:44
Грамадства
Пасол Узбекістана: пытанні, якія абмяркоўваюцца на УНС, даюць магчымасць глыбей зразумець арыенціры і патэнцыял Беларусі
"Гэта пасяджэнне УНС з'яўляецца знакавым для Рэспублікі Беларусь у плане
абмеркавання вынікаў папярэдняй работы і абазначэння новых мэт, а
таксама шырокага абмеркавання перспектыў і арыенціраў далейшага развіцця
краіны", - падкрэсліў пасол.
11:33
Прэзідэнт
"Гэта - закон". Лукашэнка аб зацвярджэнні праграмы развіцця краіны на УНС
"Калі УНС зацвердзіў праграму - гэта закон. Праграма - гэта закон. Ні кропкі, ні літары, ні коскі змяняцца не павінны", - падкрэсліў Прэзідэнт.
11:02
Грамадства
Дэлегат УНС: усе прыярытэты праграмы сацэканамразвіцця да 2030 года выканальныя
Усе прыярытэты Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030
гады выканальныя. Аб гэтым сказала старшыня
Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў Ірына Фурсава.
11:00
Прэзідэнт
Праграма на пяцігодку да 2030 года. УНС пад старшынствам Лукашэнкі прадаўжае работу
Асноўнае пытанне другога дня пасяджэння УНС - разгляд Праграмы
сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Дакумент
прадставіць прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. У праекце праграмы вызначаны сем прыярытэтаў.
10:39
Грамадства
Вялізныя шахматы, робаты-афіцыянты, чаканка манет. Турыстычны патэнцыял рэгіёнаў прадстаўлены на выставе "Мая Беларусь"
На стэндзе Нацыянальнага агенцтва па турызме можна азнаёміцца з усімі
турыстычнымі рэсурсамі Беларусі. Інфармацыя сканцэнтравана на партале
Belarus.travel - ён даступны праз кіёск на стэндзе.
10:15
Палітыка
Прамкааперацыя і тэхналагічная незалежнасць. Аб чым гаварылі пасол Беларусі і віцэ-прэм'ер РФ на сустрэчы ў Маскве
"Абмеркавалі рэалізацыю праектаў прамысловай кааперацыі, пытанні
павышэння тэхналагічнай незалежнасці і ўмацавання лагістычнай звязанасці
на прасторы Саюзнай дзяржавы", - адзначылі ў прэс-службе.
