Фота з архіва
3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач расказаў у эфіры СТБ, калі можа з'явіцца саюзная спадарожнікавая сувязь у Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.
"Мы падтрымалі Расійскую Федэрацыю, калі яны заяўлялі сваю сетку ў Міжнародным саюзе электрасувязі, гэта "Бюро 1440" так званае. Яна, вядома, яшчэ знаходзіцца на пачатковай стадыі развіцця пакуль, але тым не менш мы ўжо сустракаліся з калегамі, нам сапраўды цікава, - адзначыў Павел Ткач. - Мы разглядаем такі варыянт для таго, каб можна было дастаўляць інтэрнэт нават у тыя месцы, дзе, дапусцім, вельмі складана або пабудаваць сеткі сотавай сувязі, або пракласці оптавалакно, напрыклад, на Палессі, дзе балоты, запаведнікі, не так лёгка гэта ўсё зрабіць".
Таксама першы намеснік міністра ацаніў перспектывы і тэрміны. "Ужо тэставыя спадарожнікі Расійскай Федэрацыі запушчаны. Праўда, другі пуск, наколькі я ведаю, быў пакуль адкладзены. Але тым не менш мы спадзяёмся, што ў бліжэйшы час, у гэтым годзе яны абяцалі нам прадэманстраваць ужо на практыцы ўсю гэту работу", - падкрэсліў ён.-0-