Фота з архіва
3 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі, спецыяльны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы Юрый Селіверстаў правёў рабочую сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства.

"Разгледжаны вынікі праведзенага 2 лютага пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, пытанні падрыхтоўкі маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Абмеркавалі напрамкі развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, у тым ліку правядзенне чарговага пасяджэння міжведамаснай рабочай групы па забеспячэнні роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі", - адзначылі ў прэс-службе.
Бакі дасягнулі дамоўленасці аб прадаўжэнні аператыўных кантактаў па ўсім спектры ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы.-0-