Сцяг Субота, 14 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лютага 2026, 17:22

Белгідрамет: высокае снежнае покрыва стрымала прамярзанне і рызыку пашкоджання азімых культур

Фота з архіва
Фота з архіва
3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцныя маразы не нанеслі шкоды зімуючым культурам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Маразы не аказалі адмоўнага ўздзеяння на зімуючыя культуры. Цяперашняя зіма выдалася на рэдкасць снежнай, вышыня снегу ў асноўным на 20-30 см большая, чым звычайна бывае ў гэты час. Паводле даных снегаздымкі, вышыня снегу на палях з зімуючымі культурамі складае ў асноўным каля 25-35 см, у шэрагу раёнаў Магілёўскай, на ўсходзе Віцебскай, месцамі ў Гомельскай вобласці дасягае 40-45 см. Меншым снежнае покрыва застаецца на паўднёвым захадзе краіны - у большасці раёнаў Брэсцкай і ў заходняй частцы Гродзенскай вобласці 15-20 см, на захадзе Брэсцкай вобласці - менш за 15 см. Нягледзячы на перавагу халоднага надвор'я, даволі высокае снежнае покрыва стрымлівае прамярзанне глебы. На большай частцы тэрыторыі краіны адзначаецца слабае прамярзанне - ад 5-10 см да 15-18 см, месцамі менш за 5 см, у шэрагу раёнаў глеба застаецца адталай. Толькі ў некаторых раёнах паўднёва-заходняй паловы краіны глеба прамерзла на глыбіню 20-30 см", - расказалі ў Белгідрамеце.

Пераважна на паўднёвым захадзе краіны, дзе снежнае покрыва меншае, у найбольш халодныя перыяды тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур паніжалася да 3-8 градусаў марозу, што блізка да нормы для зімоўкі пасеваў. На большай жа частцы тэрыторыі краіны тэмпература глебы пераважна знаходзіцца ў межах ад мінус 1 да плюс 1 градуса, што вышэй за аптымальныя значэнні. Такія тэмпературы могуць правакаваць у раслін больш інтэнсіўны расход пажыўных рэчываў.

"Адасобленыя падраздзяленні Белгідрамета для вызначэння стану азімых збожжавых культур, рапсу і шматгадовых траў правялі іх адрошчванне. Вынікі паказалі, што азімыя культуры маюць нармальную жыццяздольнасць. Практычна ва ўсіх адабраных узорах збожжавых культур і азімага рапсу назіралася поўнае адрастанне або зрэджанасць была нязначнай. Шматгадовыя травы (канюшына, люцэрна, купкоўка зборная) ва ўсіх адабраных узорах адраслі цалкам", - адзначылі аграметэаролагі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі